о сайте
Ничто не обходится нам так дешево и не ценится так дорого, как вежливость. - М. Сервантес

Главное меню

«Родныя дзеці» Ніл Гілевіч - - сачыненне

Отправить на e-mail
раздел: Школьник - Сочинения - Белорусские сочинения | категория: Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч. Раман у вершах "Родныя дзеці" Нiл Гiлевiч Нил Гилевич Нiл Гiлевiч. Раман у вершах "Родныя дзецi" Нил Гилевич. Раман у вершах "Родныя дзеци" сачынение сачыненiе

Можа, адтуль праз усё жыццё -
3 грознай пары партызанскай -
Я і нясу ў душы пачуццё Адказнасці грамадзянскай.

Н. Гілевіч Гэтымі радкамі Н. Гілевіч дае нам зразумець, што вытокі яго грамадзянскай адказнасці ідуць са страшных часоў Вялікай Айчыннай вайны. Перажытае ў гэтыя гады зрабіла адбітак на ўсю творчасць пісьменніка, навучыла любіць і цаніць жыццё ва ўсіх яго праяўленнях, абавязала падыходзіць з адказнасцю да кожнай праблемы. . Як сапраўдны грамадзянін падыходзіць паэт да абмеркавання найбольш важных праблем сучаснасці ў рамане ў вершах "Родныя дзеці".

Галоўны герой рамана - Сцяпан Якубавіч Вячорка, прафесійны музыкант, кампазітар. У маладосці Сцяпан Якубавіч быў закаханы ў прыгожую дзяўчыну - студэнтку педвучылішча Альжбету Францаўну Кудзелку. Аднак каханне цягнулася нядоўга, яно прыкра абарвалася.

Са слоў сваёй маці, якая, не дачакаўшыся сына, некалькі разоў прыязджала да яго ў госці, Вячорка ведае, што Альжбета Францаўна жыве і працуе на яго радзіме і карыстаецца павагай землякоў.

Наша знаёмства з галоўным героем пачынаецца з таго часу, як Сцяпан Якубавіч атрымаў ліст ад свайго брата Тамаша. У пісьме Тамаш нагадвае, "Што маме, Сохвіі Пятроўне, Праз месяц семдзесят гадоў". Сцяпан Вячорка дакарае сябе, што шмат часу ўжо не быў у родных і вырашае абавязкова з'ездзіць. Паездка дадому абяцае сустрэчу з даўно перажытым, з былым каханнем.

І вось Сцяпан Вячорка ў дарозе. Ён едзе дадому. Па дарозе галоўны герой паспявае прыгадаць многія перыпетыі з жыцця сваіх родных. 3 гэтых яго ўспамінаў, а пасля і з гутарак Сцяпана ў час застолля на вясковай вуліцы перад намі паўстаюць шчаслівыя і драматычныя лёсы, непадобныя адзін да аднаго характары людзей.

Адна з праблем, якую закранае ў сваім рамане Н. Плевіч, - чысціня роднай мовы. Мову зводнага брата Сцяпана Мікіты аўтар парадыруе. Разам з тым высмейвае і асуджае тых людзей, якія гавораць на мешанай мове, абы-толькі не гаварыць па-беларуску.

Хвалюе паэта і праблема адзінокай старасці. Гэтая тэма ў рамане пераклікаецца з тэмай мінулай вайны. Прыехаўшы ў родныя мясціны, Сцяпан ідзе наведаць могілкі і сустракае там старэнькага Валента Дразда. Вайна асіраціла гэтага чалавека, забрала ўсіх родных: двух сыноў, жонку, дачку з немаўлятам і зяця. Стары адзін дажывае свой гаротны век.

Закранае ў рамане пісьменнік і праблему адносін мастакоў і навукоўцаў да свайго прызвання. Праз дыялогі сваіх герояў аўтар дае адчуць, што яго хвалююць такія пытанні, як павелічэнне разводаў, нетрываласць сучасных сем'яў. Выразна гучаць у творы і праблемы экалогіі. Адньш словам, пісьменніка, сапраўднага грамадзяніна і патрыёта сваей радзімы, турбуюць усе надзенныя праблемы. Ён перажывае іх, як свае асабістыя.







© 2006 Школа №BY
окно сообщений
карта сайта