о сайте
Мы должны сами верить в то, чему учим наших детей. - В. Вильсон

Главное меню

"Галя" Янка Брыль - Кароткі змест, галоўныя героі

Отправить на e-mail
раздел: Школьник - Краткое содержание | категория: Белорусская литература
Галя Янка Брыль каротки змест галоуныя герои Галя Янка Брыль кароткi героi вобраз характар характарыстыка прататып матэрыял для сачынення краткое содержание образ характер характеристика прототип материал для сочинения

У калгасе ідзе жніво. Галіны рукі гудуць ад стомы. Падаіўшы карову, Галя ўкладвае спаць дачку, чарнявую Сонечку. За хутарам на жытнёвым полі гудзе трактар, і ў думках жанчына з тым чалавекам, што вядзе машыну. Перад вачыма Галі праходзіць яе жыццё. Знаёмства з Сярожам Юрачкам, які з'явіўся ў іх Гаросіцы разам з дзядзькамі-краўцамі. Нядоўгае маладое шчасце, бо Сярожа вярнуўся ў сваю вёску і яго, камсамольца, хутка арыштавала польская паліцыя. Калі ў 1939 годзе хлопец прыйшоў да Галі, тая была замужам за Міколам Хамёнкам, багатым хутаранінам.

Галя ўбачыла Сярожу Юрачку ўжо ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі ён з партызанамі прыйшоў на хутар забраць кабылу. Мікола Хамёнак адпусціў бараду, прыкідваўся хворым, каб не ісці змагацца з ворагам. Тады Галі было надта сорамна: "...Яна ўзяла з печы валёнкі і панесла іх перад сабой, каб хоць гэтак, хоць трошкі даўжэй не паказваць людзям, ад каго яна зноў зацяжарыла..." А потым слухала любы родны голас, стоячы ў сенцах, пакуль Мікола са схованкі выводзіў Каштанку.

Стары Хамёнак і свякруха памерлі адразу пасля далучэння Заходняй Беларусі. Муж Галі за нейкія махлярствы пасля вайны трапіў у астрог.

Доўга не можа заснуць жнівеньскай ноччу Галя, слухаючы, як гудзе на палетку трактар. "Вярніся ты хоць як-небудзь назад, мая харошая, мая загубленая маладосць! Вярніся, заспявай мне вясёлую песню пра чорную галку, якая яшчэ ўсё твая, зірні мне ў вочы, і я сама падпалю гэты хутар, вазьму дзяцей, пайду за табой усюды, куды скажаш!" - думае жанчына.

На раніцу Галя хоча папрасіць старшыню дапамагчы пераехаць у вёску.

А ноччу зноў будзе балець душа па незваротным.





© 2006 Школа №BY
окно сообщений
карта сайта